Прыемны настрой панаваў у Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця у Дзень Маці. Гучалі віншаванні і вершы у адрас матуль, была падрыхтавана выстава малюнкаў і кніжная паліца, якія карысталіся вялікім попытам. Таксама бібліятэка далучылася да рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Поздравим маму вместе”. Усім матулям, хто наведаў бібліятэку ў гэты святочны дзень, былі падараваны паштоўкі з самымі лепшымі пажаданнямі.
