Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны прайшла гадзіна праблемнай размовы ”Няма групы рызыкі – рызыкуюць усе”. Наведвальнікі мерапрыемства пазнаёміліся з інфармацыйнай выставай “У дарогу жыцця без СНІДу”. На выставе прадстаўлены кнігі, інфармацыйныя лістоўкі і буклеты па тэме прафілактыкі СНІДу. У гэтым годзе кампанія праходзіць пад дэвізам “Международная салідарнасць, агульная адказнасць”. Гэты дзень напамінае нам усім пра неабходнасць прадухіліць распаўсюджванне страшнай хваробы. Удзельнікі пазнаёміліся з эпідсітуацыяй па ВІЧ- інфекцыі ў Гродзенскай вобласці на 1 кастрычніка 2020 года. Праглядзелі і абсудзілі фільм “Простые правила против СПИДА: 5 уроков”. Павысілі сваю дасведчанасць, асновы ведаў у пытаннях, якія закранаюць ВІЧ/СНІД.