1 снежня ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў Дзень інфармацыі “О СПИДе громко и всерьёз”. У праграме дня была праведзена віктарына”Что мы знаем о СПИДе?”, бібліяграфічны агляд ля выставы “СПИД: опасно не знать”. Спачатку бібліятэкар прадаставіла інфармацыю паводле даных афіцыйнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь. Сумесна нагадалі шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі, як пазбегнуць заражэння, дзе абследавацца. Затым адказалі на пытанні віктарыны, якія былі поўнымі і дакладнымі.
Бібліяграфічны агляд літаратуры меў больш інфармацыйную мэту. У кнігах і брашурах апублікаваны даклады вучоных, медыцынскіх работнікаў, асабістыя доказы, навуковыя працы, якія папулярна і навукова расказваюць пра ВІЧ / СНІД.
