15 сакавіка ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе да Дня праваслаўнай кнігі была падрыхтавана выстава праваслаўнай літаратуры, ладзілася гадзіна духоўнай размовы для пажылых людзей «О святом и о вечном». На гэтым мерапрыемстве таксама прысутнічалі і дзеці. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з экспанаванай літаратурай, расказала аб галоўнай кнізе ўсіх часоў – «Бібліі». Атрымалася цікавая размова – разважанне аб духоўнай чысціні, якую дае свет праваслаўнай кнігі.