13 кастрычніка ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўнай асветы і выхавання да Дня Маці ладзіўся дзень віншаванняў “О вас дорогие слова”. Шмат добрых слоў, вершаў прагучала ў гонар нашых матуль. У выкананні наведвальнікаў Нядзельнай школы для іх мамаў прагучала песня “Мама слова дарагое”. У канцы мерапрыемства дзеці падарылі матулям кветкі.