У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульна даступнай інфармацыі прайшла літаратурная экагадзіна “О животных с любовью”, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны жывёл. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” былі запрошаны на мерапрыемства. Рабятам напомнілі якіх і для чаго жывёл прыручылі людзі, чаму і ад чаго іх трэба абараняць. Бібліятэкар Антончык Людміла Міхайлаўна расказала пра ўдзячнасць і вернасць жывёл чалавеку, пра іх гераізм і самаадданасць, за што людзі ўвекавечылі іх у помніках. Праглядзелі відыяролік “Милосердие к животным”, чыталі вершы, правялі гульні “Дзікія-хатнія”, “Бацькі і іх дзеці”, “Ці ведаеш ты жывёл ?”, разгадвалі загадкі. Напрыканцы пазнаёміліся з серыяй кніг Бяленцавай В. і Жданавай Т. “Чтение для души”.