24 верасня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт”. З удзельнікамі аб’яднання бібліёграф правяла прафілактычны ўрок – папярэджанне “Обман на доверии”. Яна распавяла пра тое, як правільна дзейнічаць у розных жыццёвых сітуацыях, звязаных з махлярствам: вулічнае махлярства, махлярства з дапамогай тэлефона; інтэрнет махлярства; лёгкі заробак і інш. Напрыканцы мерапрыемства раздала інфармацыйныя лістоўкі з інфармацыяй аб найбольш распаўсюджанных схемах, як распазнаць злодзея і якія моманты павінны іх насцярожыць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.