06 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі вечар паэтычнага настрою “Очарование весны”. Вясна – гэта самы рамантычны час года. Кожны паэт і пісьменнік паказваў вясну такой, якой ён бачыў яе сам. У аднаго паэта вясна звязана з прыгажосцю вясновых кветак, спевам прыляцеўшых птушак і абуджэннем прыроды. У другіх паэтаў вясна звязана з вобразам жанчыны. Падчас сустрэчы ўсе адчулі атмасферу паэтычнага настрою, дзе гучалі вершы паэтаў пра жанчыну, вясну і прыгажость. Напрыканцы мерапрыемства наведвальнікі разам з бібліятэкарам зрабілі святочныя вясновыя паштоўкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.