20 ліпеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў чарговы раз ладзіў інтэрактыўную пляцоўку “Летняя книжная Вселенная детства”.  У рамках інтэрактыўнай пляцоўкі і праекта журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” напярэдадні Дня пажарнай службы Рэспубікі Беларусь адбылася сустрэча інспектара цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзятлаўскага РАНС Кандратовіча Мікіты Сяргеевіча з выхаванцамі ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Дзятлава”, у рамках якой прайшоў урок пажарнай бяспекі “Огонь – наш друг и наш враг”. Урок атрымаўся па-сапраўднаму відовішчным і карысным. Дзеці даведаліся аб тым, як выклікаць пажарных, аб асноўных правілах паводзін пры пажары, захаванні правіл бяспекі на вуліцы, дома, у побыце. На пляцоўку прыбыў пажарны спецаўтамабіль. Мікіта Сяргеевіч дазволіў кожнаму пасядзець у машыне, падараваў прафілактычныя буклеты, закладкі, пахваліў за веды тэлефонаў экстранных службаў, правіл паводзін падчас пажару, на вадаёмах, наведвання лясоў. Пад вялікім уражаннем некаторыя хлапчукі паабяцалі стаць пажарнікамі. Хто ведае, магчыма дзіцячая мара ператвараецца ў будучым у рэальнасць. Пасля развітання з супрацоўнікам РАНС дзеці наведалі чытальную залу бібліятэкі, дзе адбыўся прагляд мультфільма па тэме папярэджання пажараў.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.