28 красавіка лялечны тэатр “ЧытайКА” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Яслі-сад №1 г. Дзятлава” чароўную казку для самых маленькіх “Огородная история”. Дзеці з задавальненнем не толькі глядзелі паказ пастаноўкі, але і адказвалі на пытанні герояў казкі. Пасля прагляду разгадвалі загадкі пра жывёл, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, дружна ўдзельнічалі ў размінцы пад назвай “Теремок”. Напрыканцы пазнаёміліся з маляўнічымі дзіцячымі часопісамі.