У рамках прафілактычнага праекта “Здоровые города и посёлки”, цыкла мерапрыемстваў “Зберагчы сябе для жыцця” 30 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшла інфармацыйная гадзіна “Опасная зона. СПИД”, да Сусветнага дня ахвяр СНІДу. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні СШ № 3 г.Дзятлава. Бібліёграф падрыхтавала інфармацыйнае паведамленне, якое дало падлеткам больш глыбокае ўяўленне пра СНІД, як рэальнай пагрозе жыццю чалавека. На мерапрыемстве прысутнічала інструктар-валеолаг ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Юрэня Наталля Іванаўна. Яна звярнула ўвагу на тое, што існуе некалькі асноўных правілаў, якія трэба выконваць, каб пазбегнуць гэтага небяспечнага захворвання, распавяла аб магчымых прычынах і наступствах захворвання. Вучні прайшлі тэст “Што ведаеш аб ВІЧ і СНІДзе”, праверылі свае веды. Напрыканцы мерапрыемства падлеткі пазнаёміліся з выставай-аглядам “ВИЧ: касается каждого”.