Лета – цудоўная пара канікул і надзвычай добры час для адпачынку і забаў. Дзеці – вялікія “чамучкі”, вельмі цікаўныя і дапытлівыя. Менавіта бібліятэкі павінны надаць вялікую ўвагу арганізацыі летняга чытання і правядзення вольнага часу школьнікаў у перыяд летніх канікул. У гэты час рабяты могуць пагуляць у шашкі і шахматы, нарды, малодшыя школьнікі могуць паскладваць пазлы, пагартаць часопісы і газеты і іншае.У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі пачаўся чарговы конкурс летняга чытання “Остров Читалия на планете Лето”.

Умовы конкурса :

  • Наведаць бібліятэку за лета не менш пяці разоў;
  • Прачытаць каля 15 кніг;
  • Адрамантаваць 2-3 кнігі;
  • Прымаць удзел у гульнях, віктарынах;
  • Прымаць удзел у мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка
  • Прыняць удзел у складанні водзываў пра бібліятэку
  • Аформіць чытацкі білет і скласці падзелку

Выканаць заданні па тэмах:

  • тэст – жарт “Как не попасть пальцем в небо”
  •  красворд “Хто яны”, прысвечаны людзям, лёс якіх часова альбо назаўсёды звязаны з нашымі мясцінамі
  • віктарына “Знаўца беларускай казкі”
  • анаграма

Запрашаем у нашу бібліятэку!

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.