16 лістапада на чарговым пасяджэнні аматарскага абʼяднання “Прававы лабірынт” прайшоў дасугава — прававы мікс “От прав ребёнка — к правам человека”. Бібліёграф пазнаёміла дзяцей з асноўнымі правамі дзіцяці абвешчанымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці, з гісторыяй узнікнення прававых дакументаў і іх значэннем у жыцці дзяцей. Больш падрабязна пазнаёміліся з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, якія катэгорыі праў яна змяшчае,адказалі на пытанні віктарыны «Правы чалавека ў літаратурных творах».