У чарадзе навагодніх святаў асаблівае значэнне маюць Каляды – гэта цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця.

15 студзеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы на пярэдадні галоўнага зімовага свята, прайшлі святочныя пасядзелкі з аматарскім аб’яднаннем “Праменьчык” “От Рождества до святого Крещения”. У пачатку мерапрыемства Святлана Магера расказала пра традыцыі, звычаі і гісторыю святкавання каляд. З вялікім задавальненнем удзельнікі  ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі. Правялі самы загадкавы і таямнічы калядны занятак — варажбу. Усім жадаючым, якія хацелі даведацца пра свой лёс было прадсказана шчасце, любоў і дабрабыт. Мерапрыемства прайшло займальна і весела. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і зарад добрага настрою.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.