У філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі” распачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі. 24 сакавіка ладзілася свята кнігі “Открывайте поскорей, книга к вам стучится в дверь!”, удзельнікамі якога сталі вучні 4 класа Наваельнянскай сярэдняй школы з класным кіраўніком Навагран Святланай Антонаўнай. Бібліятэкар расказала, што з даўніх часоў кніга была захавальнікам чалавечых ведаў, а храніцелямі кніг сталі бібліятэкі.У наш час немагчыма уявіць горад, пасёлак ці вёску без бібліятэкі. Сюды прыходзяць людзі, каб пашырыць свой кругаглад,пачытаць кнігі, адпачыць. Дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння кнігі ад папіруса да сучаснай, чым адрозніваецца казка ад расказа, пагулялі ў гульню “Загадалкі”, адказалі на пытанні віктарыны “Хто я, адкуль я?”, паслухалі вершы Самуіла Маршака “Как печатали вашу книгу” і “Сказка про книжки”. Да мерапрыемства была падрыхтавана і раскрыта выстава-прапанова “Дзіцячыя кнігі-юбіляры — 2023”. Напрыканцы сустрэчы дзеці запісаліся ў бібліятэку і пайшлі дадому з новымі сябрамі — цікавымі кніжкамі.