Закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло ў выглядзе дайджэста «Па лабірынтах часопісных артыкулаў». Бібліятэкар Лаўра Кунюціце расказала якія часопісы для дзяцей можна пачытаць ў чытальнай зале. Адзін за адным былі прадстаўлены выданні: «Шустрик», «Незнайка», «Островок», «3/9 царство», «Вясёлка» і інш. Супрацоўнік бібліятэкі паведаміла, якія пазнавальныя і забаўляльныя матэрыялы змяшчае кожны часопіс. Удзельнікам мерапрыемства прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе «Уяві свій любімы часопіс!». Таксама сустрэчу разнастаілі загадкамі і цікавымі гульнямі з выданняў «Маленькие академики» і «Шапокляк».