Апошні дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” быў днём экалогіі — краязнаўча-экалагічны калейдаскоп “Па старонках Чырвонай кнігі”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Сябрам будзь цікавых кніг”, дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з серыяй кніг “Маленький профессор”, таксама з іншымі кнігамі пра жывёл, раслін якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Затым бібліятэкар пазнаёміла прысутных з самой кнігай і з яе раздзеламі.