Адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага абʼяднання “Вясёлы мурашнік” з экалагічным уклонам, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Удзельнікі абʼяднання 9 — вучні 4 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлаваˮ начале з класным кіраўніком Ганчарук Анастасіяй Аляксандраўнай. 27 кастрычніка для іх ладзілася гульня-падарожжа “Па старонках Чырвонай кнігіˮ. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся са структурай Чырвонай кнігі, з якой мэтай яна створана, што азначаюць розныя колеры яе старонак. Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам мерапрыемства сумныя трагічныя гісторыі некаторых вымяршых жывёл — тураў, марскіх кароў і вандроўных галубоў. Дзеці слухалі з цікаўнасцю і напрыканцы мерапрыемства паабяцалі беражліва адносіцца да прыроды, шанаваць яе.