Да Дня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка — клуб”  прайшла праваслаўная хвілінка  “Па старонках дзіцячай Бібліі”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб гісторыі напісання  гэтай вялікай кнігі, якая пісалася на працягу паўтара тысяч гадоў. Няма больш такой кнігі, да якой звярталіся б так  часта людзі  ў пошуках суцяшэння і маральнай апоры. Затым бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай “У свет духоўнасці і веры”. На выставе прадстаўлены  кнігі, якія зразумела і даступна апавядаюць пра лепшыя рысы характару чалавека: дабрыню, спагаду, узаемадапамогу, ветлівасць, бескарыснасць, вучаць сябраваць, не быць сквапнымі, ніколі не хлусіць.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.