28 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання да Тыдня дзіцячай кнігі праводзілася праваслаўная гадзіна «Па старонках дзіцячай Бібліі». Бібліятэку наведалі бібліятэкар мясцовай школы Майсейчык Таццяна Аляксандраўна з вучнямі 2 класа. Дзеці здзейснілі невялікае падарожжа па кнігах «Библия для детей» і серыі кніг «Детям».