7 лістапада ў Беларусі адзначалі Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю, якая стала адной з найбуйнейшых падзей ХХ стагоддзя і паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Для таго каб абудзіць ў чытачоў цікавасць да падзей таго часу, у бібліятэцы напярэдадні свята была аформлена выстава-памяць “Па старонкам Кастрычніцкай рэвалюцыі”. Выстава складалася з наступных раздзелаў: “Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года. Як гэта было?”, “Хроніка рэвалюцыйных падзей”, “Вобраз рэвалюцыі ў літаратуры”.