13 жніўня падчас выезда па маршруту № 5 перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэкаˮ у рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стеныˮ бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання і супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі для асуджаных “Папраўчая калонія-пасяленне № 26” відэа-вандроўку “Па вуліцах горада”, прысвечаную 525-годдзю г. Дзятлава.  Падчас мерапрыемства слухачы даведаліся аб гісторыі ўтварэння горада, адбыўся прагляд віртуальнай экскурсіі “Библиотакси по улицам города” і “#Мы беларусы. Дзятлаўскі раён” аб архітэктурнай спадчыне раёна. Ладзілася выстава “Штрыхі да партрэта горада”, на якой удзельнікі пазнаёміліся з фотаздымкамі і кнігамі аб горадзе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.