У рамках праекта “Дарога к чтению”, выставачнага абласнога праекта “Хронікі кніжных паліц” з 20 красавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізавана незвычайная выстава. Гэта выстава для смелых, бо ўсе кнігі схаваны ў паперу, ні назвы, ні аўтара чытач не бачыць. Кніжныя жмуркі “Пачытай мяне, не пашкадуеш!” зацікавяць чытача любога ўзросту і кожны знойдзе для сябе нешта незвычайнае і абавязкова цікавае.