У рамках прома — акцыі «Разам з кнігай мы расцём» бібліятэкар Раготнаўскай сельскай бібліятэкі – клуба наведала ДУА «Раготнаўскі дзіцячы сад – базавую школу». У дзень беларускай кнігі для выхаванцаў дзіцячага садка ладзіліся гучныя чытанні пад «Пачытай са мной па-беларуску!». Былі зачытаны «Казачныя падарожжы з прыгодамі» Наталлі Ігнаценка, вершы са зборніка «Прыгоды марахода» Уладзіміра Мазго і «Родныя казкі, дзе звяры розум маюць». Прадоўжыла вандроўку беларуская кніга, завітаўшы да ўдзельнікаў аздараўленчага лагера «Усмешка». Дэвіз гэтага слаўнага пахода – «Надоело говорить – размаўляй…».