На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прэзентаваць лепшы вопыт работы раённых арганізацый, прадукцыю прадпрыемстваў і гаспадарак, творчыя і навуковыя дасягненні нашых землякоў. 3 ліпеня ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у святкаванні  Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У рамках раённага бібліятэчнага праекта “Библиотеке вне стены” і бібліятэчнай праграмы “ЛетаЧытанне2021”, летняга кніжнага свята “ЛітФэст”на Плошчы 17 верасня ладзілася інтэрактыўная пляцоўка “Пад блакітным небам Беларусі”. Да ўвагі гасцей пляцоўкі  прапанавана панарамная кніжная выстава “Дзень памяці. Дзень гонару. Дзень Незалежнасці”, на якой экспанавана літаратура аб гісторыі і сучаснасці нашай дзяржавы, фоталетапіс “Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны”, працавала фотазона “Я люблю Беларусь”. Падчас святкавання з мэтай патрыятычнага выхавання малодшага пакалення ладзілася інтэрактыўная гульня “Край мой — гонар мой”. Удзельнікі гульні здзейснілі падарожжа па Беларусі з астаноўкай на станцыях: “Тая, што цяпер Беларуссю завецца”, “Беларусь пад сонцам стагоддзяў” і “Культурная спадчына”. Ладзіўся майстар-клас “Пісьмо з фронту” і акцыя-віншаванне “За Незалежную Беларусь”. Гульнёвая зона прапанавала конкурсы і забаўкі на розны густ. Самыя актыўныя атрымалі прызы і салодкія пачастункі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.