На зямлі няма такога чалавека, які б не адчуваў любоў да малой Радзімы. У кожнага павінен быць свой прытулак, дзе можна на хвілінку спыніцца і адпачыць ад клопатаў, праблем. Аб простых, але надзвычай важных жыццёвых каштоўнасцях нагадалі дзятлаўчанам у час вялікага суботняга канцэрта, які адбыўся на плошчы 17 Верасня пад назвай «Мая Беларусь – мая краіна». Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для жыхароў і гасцей свята інтэрактыўную пляцоўку «Пад сямейным парасонам». Для малечы прапанавана гульнёвая праграма «Вясёлыя гарэзы», дзе дзеці  разам з бацькамі маглі пагартаць кнігі, пагуляць ў настольныя гульні. Ладзілася  фотавыстава «Нет счастливее меня – ведь читает вся семья». Для цікаўных працавала выстава «Пад сямейным парасонам». Зрабіць фотаздымак або сэлфі на памяць аб свяце можна было ў тэматычнай фотазоне «Я люблю Беларусь».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.