9 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў бібліятэчна –бібліяграфічны ўрок “Падарожжа ў гісторыю кнігі” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Вясёлы мурашнік”. Разам з бібліёграфам Марынай Крупіцай дзеці адправіліся ў займальную вандроўку ў свет кнігі. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся з чаго яна складаецца, як ствараюць паперу і як выраблялі яе ў старажытнасці, удзялілі ўвагу вокладкам старадаўніх фаліянтаў, праз слайды наведалі рукапісную майстэрню і друкарню часоў Францыска Скарыны,  пазнаёміліся з багатай і неверагоднай гісторыяй кнігі – пачынаючы ад першых рукапісных скруткаў да сучаснай кнігі. Дзеці прайшлі розныя іспыты, удзельнічалі ў гульнях, даведаліся шмат новага і цікавага, а галоўнае, прыйшлі да высновы, што кніга – гэты цэлы цудоўны свет, а яшчэ гэта лепшы сябра, з якім можна весела правесці цэлы дзень. Цікавае і пазнавальнае падарожжа ў гісторыю кнігадрукавання прыйшлося ўсім да спадобы!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.