Вось і надышоў апошні дзень свята Тыдня дзіцячаў кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. 31 сакавіка на закрыццё Тыдня завіталі выхаванцы прышкольнага лагера “Усмешка” СШ №1 г. Дзятлава. Для іх падрыхтавалі экспрэс-апытанне “Падарожжа ў кніжны свет” і выставу-гульню “Знайдзі мяне ў кніжцы”. Дзеці гулялі ў рухомыя гульні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах”Казачнаякраіна”, “Музей казачнай краіны”, “Хто напісаў тэлеграму?”, пра пасловіцы і пагаворкі і інш. Удзельнікі мерапрыемства разам з персанажамі лялечнага тэатра “ЧытайКА” удзельнічалі ў пастаноўцы казкі “Рэпка”. Нарэшце, скажам Тыдню дзіцячай кнігі: — Да пабачэння! Да сустрэчы ў будучым годзе!