Што за люд у нас сабраўся?
Нібы пляц шырэй раздаўся!
Лета ў госці завітала,
Нас на свята ўсіх сабрала!
Вось і зноў прыйшла пара
пагуляць нам, дзетвара!
Лета — цудоўная пара канікул і надзвычай добры час для адпачынку і забаў. 16 ліпеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай біліятэкі ў рамках летняй пляцоўкі «На хвалях летняга пазітыву» ладзіў свята добрага настрою «Падарожжа ў краіну гульняў». У гэты час наведвальнікі бібліятэкі змаглі не толькі выбраць цікавыя кнігі , але і правесці цікава час на гульнёвай пляцоўцы. Хлопцы «змагаліся» ў настольны футбол, скакалі на мячах, дзяўчаты малявалі прыгожыя карціны на асфальце, гулялі з паветранымі шарыкамі.Час прайшоў весела і цікава.