1-га лістапада філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”  наведалі дзеці  аздараўленчага лагера “Весяльчак” пры ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа”.  Для рабят быў праведзен літаратурны экскурс  “Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў”, падрыхтавана  выстава навінак літаратуры “Читать – круто! Читать – модно!”. Затым дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла невялікую экскурсію па бібліятэцы, жадаючыя запісаліся ў бібліятэку і ўзялі кнігі і часопісы для чытання дадому.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.