Вось і надышоў фінальны дзень Тыдня дзіцячай кнігі. На закрыццё Тыдня ладзіліся мультфільмы ў кнігах “Падарожжа ў Мультландзію”. У бібліятэку завіталі наведвальнікі лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”, дырэктар лагера Калодзіч Алена Уладзіміраўна і ўдзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання па інтарэсах “Любазнайка”. Падарожжа атрымалася бадзёрым, вясёлым, таму што дзеці ўзялі з сабою ў дарогу песні з любімых мультфільмаў, якія пры кожным выпадку дружна падпявалі героям, якія іх выконвалі. Дзеля таго, каб праглядзець мультфільм, дзецям патрэбна было адказаць на пытанні віктарыны, назваць пару вядомаму мультыплікацыйнаму герою, альбо разгадаць загадку, з якіх літаратурных твораў прыйшоў герой у вядомы мультфільм. На здзіўленне дзяцей шмат любімых мультфільмаў прыйшлі з кніг, якія можна прачытаць у бібліятэцы. Амаль кожны ўдзельнік выбраў сабе кнігу вядомага мультфільма для дамашняга чытання.