Для ўдзельнікаў летняга аздараўленчага лагера “Эколаг” у філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” прайшоў літаратурны квэст “Падарожжа па кніжным акіяне”. Дзеці з цікавасцю шукалі кнігі, дзе былі схованы пытанні, на якія трэба было адказаць, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы і складвалі пазлы. У канцы мерапрыемства дзяцей чакаў салодкі прыз.
