У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”, прайшоў літаратурны глобус “Падарожжа па замежных казках”. Мерапрыемства наведалі дзеці ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа” з бібліятэкарам Майсейчык Таццянай Аляксандраўнай. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай замежных казак “Читать круто! Читать модно!”, бібліятэкар паведала аб замежных пісьменніках якія пісалі для дзяцей, затым была праведзена літаратурная віктарына па казках.