Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы пачалося з літаратурнага свята «Падарожжа ў Чытайгорад». Для рабят падрыхтавалі гутарку, падчас якой рабяты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Галоўныя героі, Каралева Кніга, Кашчэй Бессмяротны і Баба Яга, запрасілі дзяцей у займальнае падарожжа па Чытайгораду. Ладзіліся разнастайныя конкурсы — «Чый прадмет, з якой кнігі», «Чароўныя словы», «Героі добрыя і злыя», арганізавалі рухомыя літаратурныя гульні — «Канёк ̶ гарбунок», «Ядро барона Мюнхаўзена», «Ліса Аліса і кот Базіліо», «Змей Гарыныч».
Увазе аўдыторыі прадставілі кніжны абрус ̶ самабранку «Лепшых кніг адкрыты вам старонкі» з новымі маляўнічымі выданнямі, якія ёсць ў фондзе бібліятэкі.