22 верасня ў аддзеле абслугоўванняі інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Любазнайка”. Удзельнікі аб’яднання — вучні 2 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”. Для іх ладзілася гульня-конкурс “Падарожжа ў Хахаталію”. Дзеці падарожнічалі на вясёлцы па краіне Смеху. Яны пераплылі, дзякуючы сваёй кемлівасці, “Мора фантазіі”, рашылі задачу. Затым на палянцы “Ха-ха” дзеці збіралі і саджалі зорачкі, кветкі. За кожнае выкананае заданне дзеці атрымоўвалі ўсмешкі. На стаянцы “Востраў вяселля” дзеці пераносілі на ракетках паветраныя шарыкі. Вельмі хораша адказвалі на пытанні віктарыны па апавяданню Успенскага “Дзядзя Фёдар”, збіралі з літар словы, разглядалі і знаёміліся з вясёлымі апавяданнямі пра школьнікаў, расказы пра розныя падарожжы. Цікавіліся аўтарамі: Драгунскім, Волкавым, Успенскім, Багданавай, Зошчанкам і іншымі. Напрыканцы амаль кожны ўдзельнік узяў з сабою дадому сябра — кніжку, каб цікава правесці вольны час.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.