1-га лістапада філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” наведалі дзеці аздараўленчага лагера “Весяльчак” пры ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа”. Для рабят быў праведзен літаратурны экскурс “Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў”, падрыхтавана выстава навінак літаратуры “Читать – круто! Читать – модно!”. Затым дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла невялікую экскурсію па бібліятэцы, жадаючыя запісаліся ў бібліятэку і ўзялі кнігі і часопісы для чытання дадому.