«Паэт старой Беларусі» пад такой назвай у Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры прадстаўлена дасье юбіляра прысвечанае 135-годдзю Змітрака Бядулі. “На Каляды к сыну”, “Пяць лыжак заціркі”, “Салавей” – гэтыя апавяданні вельмі дакладна характарызуюць постаць пісьменніка, яго трапнае, але далікатнае слова, якое прымушае задумацца над чалавечай існасцю. За гэтую рысу крытыкі ахрысцілі Змітрака Бядулю “беларускім салаўём”, а яго лірычныя апавяданні і аповесці ўвайшлі ў залаты фонд айчыннай літаратуры.