«Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой…», – радкамі з верша Пімена Панчанкі пачалося ў Войневічскай сельскай бібліятэцы – клуб мерапрыемства прысвечанае Дню роднай мовы. Бібліятэкар узгадала гісторыю яго ўзнікнення і паведаміла, што ў свеце каля шасці тысяч моў. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц беларускай мовы, пазнаёміліся з вершамі, апавяданнямі, казкамі, беларускіх аўтараў.