Да  Міжнароднага дня роднай мовы ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб прайшла гадзіна роднай мовы  “Пахне чаборам родная мова”. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. Няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну дасталася ўнікальная мова – жывая мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. На гадзіне роднай мовы прысутныя акунуліся ў чароўны свет роднай мовы і паслухалі вершы Юрася Свіркі “У нас сваіх хапае слоў”, Ніла Гілевіча “Як ты дорага, мне родная мова!”, Пятруся Броўкі “Калі ласка”і іншыя. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар зачытала 10 запаведзяў аб мове Віктара Шведа.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.