Ва ўсёй гісторыі чалавецтва расліны мелі важную ролю. Яны служылі будаўнічым матэрыялам для жылля, давалі цяплыню, ежу і адзенне. Кветкі і травы дапамагаюць нам дыхаць, лечаць нашы хваробы. Адным словам расліны — гэта жыццё. Заўсёды былі людзі, якія ўмелі проста радавацца і любавацца непаўторнай прыгажосцю кветак, і разводзілі іх у сябе дома. Многія кветкі растуць на нашых вокнах, пераўтвараючы наша жыллё ў маленькі сад. 21 верасня бібліятэкар Казлоўшчынскай ГПБц Антончык Людміла Мікалаеўна разам з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” здзейснілі падарожжа ў свет хатніх кветак. Бібліятэкар расказала пра кветкі, якія растуць у бібліятэцы, паказала, як трэба перасаджваць кветкі, як і калі іх паліваць, правяла гульню “Пакажы адгадку”, паказала прэзентацыю пра хатнія расліны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.