Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае ўбогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
3 лістапада бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” наведала ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа” і з дзецьмі школьнага лагера “Весяльчак” правяла паэтычную хвалю “Паклон прымі ад нас, пясняр!”, да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі пісьменніка, паведала аб жыццёвым і творчым шляху, затым дзеці чыталі вершы.

