Наступіла вясна, а з ёй і цудоўнае свята — Міжнародны жаночы дзень, які штогод адзначаецца 8 сакавіка. У гэты дзень словы віншавання гучаць для добрых і ласкавых, моцных і адначасова ранімых, нашых родных і любімых жанчын. Колькі радасці і клопату мы атрымліваем ад іх, нашых дарагіх матуль, бабуль, дачок і сясцёр! 5 сакавіка напярэдадні гэтай даты аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для жаночай паловы карыстальнікаў бібліятэкі выставу-падзяку “Паклон Вам, мілыя матулі”. Была аформлена фотазона. Кожная карыстальніца бібліятэкі атрымала віншавальную паштоўку “Жаночы дзень — 8 сакавіка”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.