Я слаўлю мамы светлае імя —
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.

Мікола Ляшчун

13 кастрычніка ў рамках Тыдня Маці  напярэдадні Дня Маці аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка»для ўсіх мам карыстальнікаў бібліятэкі ладзіў выставу-падзяку «Паклон Вам, мілыя матулі!». На выставе экспанаваны выданні, якія будуць цікавы мамам усіх узростаў. Са святам, любыя матулі!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.