У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны ў рамках краязнаўча — экалагічнага праекта “Ад чыстага пасёлка да зялёнай планеты” праведзены экалагічны ўрок – акцыя “Пакормім птушак разам”. Да пачатку мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена выстава знаёмства ”Пазнаёмціся з птушкамі Беларусі на старонках гэтых кніг”. Дзеці з задавальненнем гарталі кнігі і пазнавалі птушак, якія жывуць у нашай мясцовасці. Затым у парку насупраць бібліятэкі былі развешаны “птушыныя сталоўкі” для крылатых сяброў. Напрыканцы ўрока дзеці атрымалі дамашняе заданне: развесіць кармушкі ў сваіх дварах і дапамагчы птушкам зіму перажыць.