20 лістапада ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла сустрэча дзяўчынак 9 і 10 класаў ДУА “Казлоўшчынская СШ” з медыцынскімі работнікамі на тэму “Палавая недатыкальнасць асобы”. На сустрэчу былі запрошаны валеолаг Юрэня Наталля Іванаўна і псіхолаг Ступчык Вольга Георгіеўна. Палавое выхаванне і прадухіленне злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх – цяжкая і надзвычай далікатная праблема. Але аб гэтай праблеме трэба гаварыць, таму што яна ёсць і з кожным годам праваахоўныя органы фіксуюць рост злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. У ходзе гутаркі дзяўчынкі даведаліся, што няма зусім дакладных спосабаў абароны ад патэнцыйнага сэксуальнага гвалту. Але існуюць пэўныя трывожныя знакі, якія варта ведаць, і пэўныя правілы паводзін, якіх варта прытрымлівацца для зніжэння пагрозы гвалту, быць адказнымі за свае паводзіны ў розных нечаканых сітуацыях пры зносінах з незнаёмымі людзьмі, паводзіць сябе правільна, дзейнічаць упэўнена.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.