6 мая  ў  філіяле “Гезгалаўская  сельская  бібліятэка  — цэнтр  экалагічнай  культуры”  прайшоў  урок  памяці прымеркаваны Дню  Перамогі і  ў рамках абласного бібліямарафона “77 хвілін для чытання” — “Памяць  патрэбна  не  мёртвым — памяць  патрэбна  жывым”. Вялікая   Айчынная  вайна  ведае  шмат  прыкладаў  самаадданага  служэння  Радзіме, гераічных  подзвігаў  асобных  людзей, якія  пакінулі  незабыўны  след  у  яе  гісторыі. Захаваць  памяць, пазнаёміць  чытачоў  са  старонкамі  жыцця  і  подзвігу  гэтых  людзей  — адна  з  тых  задач, якую  ставіла  перад  сабой    бібліятэка.  З  гэтай  мэтай  была  аформлена    выстава-прысвячэнне “Нашы  землякі — удзельнікі Вялікай  Айчыннай  вайны”.На  мерапрыемстве     прадэманстраваны фільм “Дзятлаўшчына  партызанская”, прагучалі  вершы нашых  землякоў  Веры  Ігнатаўны  Хрышчановіч, Аляксандра  Віктаравіча  Волкава  і Уладзіміра  Парфіравіча Дронава.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.