13 снежня на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках акцыі “Памяць сэрца” на Дзятлаўшчыне прайшоў адкрыты дыялог “Беларусь – гэта мы!”. Удзельнікаў сустрэчы павітаў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Удзельнікаў форуму заклікалі задумацца над урокамі мінулага. Сёлета Беларусь адсвяткавала 75-годдзе Вялікай Перамогі. На працягую білейнага года маладыя беларусы сталі сведкамі і ўдзельнікамі моладзевага марафону “75”, іх стараннямі былі створаны палотнішча “Беларусь памятае!” і альбом “Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”. Аб значных мерапрыемствах і акцыях моладзевага марафону нагадалі Андрэй Макарэвіч і Юлія Зінкевіч. Напрыканцы форуму эксперты адкрытага дыялогу выказалі свае пажаданні для беларускай моладзі. Сярод іх: памятаць пра мінулае, берагчы мір, быць згуртаванымі; ведаць свае вытокі і не паўтараць былых памылак; не верыць усяму, што пішуць у інтэрнэт-прасторы, а вывучаць гісторыю сваёй Радзімы; шанаваць памяць продкаў, старанна працаваць і з аптымізмам глядзець наперад; часцей збірацца разам і размаўляць на важныя тэмы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.