36 гадоў аддзяляе нас з таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана. 14 лютага супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУА “Гімназія №1 г. Дятлава”. З мэтай патрыятычнага выхавання і ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў з вучнямі 11 класа ладзіўся ўрок мужнасці “Память возвращает нас опять…”. У чарговы раз падчас мерапрыемства звярнуліся да гісторыі падзей і “лічбах” той страшнай вайны, даведаліся аб ураджэнцах Дзятлаўскага раёна, якія не вярнуліся дамоў. Падлеткі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў і тых, хто вярнуўся дамоў, але не дажыў да сённяшняга дня.
Сёння ў сродках масавай інфармацыі часта згадваецца пра вайну, абвешчанай тэрарыстамі ўсім людзям добрай волі незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання. І, кожнаму з нас, неабходна ўзяць на сябе адказнасць за выкананне свайго грамадзянскага абавязку і берагчы мір.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.