У рамках раённага тэматычнага праекта «75 дзён да Перамогі»  у Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клубе  прайшоў святочны канцэрт. Урачыстае мерапрыемства падрыхтавалі — бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба, артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з навучэнцамі 6 «А» класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы, іх педагогамі.
У бібліятэцы — клубе ладзілася кніжная выстава «Памяць аб вайне у кнізе», патрыятычны куток «Армейскі чамаданчык».  На працягу тыдня ў бібліятэцы — клубе   пройдуць міні-праекты «Пісьмо пераможцу», «Аўтограф Перамогі», акцыі «Мірнае неба», «Чытаем дзецям пра вайну, чытаюць дзеці пра вайну», «Зорка памяці» будзе працаваць фотазона.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.