15 лютага  1989 года ў гісторыі  Беларусі з’явілася новая дата – вывад савецкіх войск з Афганістана. Гэты дзень стаў Днём памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. Сёлета спаўняецца роўна 30 гадоў з гэтага дня. Для многіх падзеі таго часу — па-ранейшаму незагойная рана.

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла вахта памяці «Памяць і боль Афганістана». На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 класа ДУА «Казлоўшчынская сярэдняя школа». Бібліятэкары расказалі вучням пра мужнасць і стойкасць нашых салдат у час афганскай вайны, пра нашых воінаў – землякоў –  Уладзіміра Мацюкевіча і Дзмітрыя Грыба, ўспомнілі загінуўшых Дзмітрыя Лазовіка і Аляксандра Шылава. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава – успамін  «Афган: полымя вайны». Пад час сустрэчы слухалі запісы песен, вучні чыталі вершы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.